«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

pr

Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі «Смак беларускай мовы» з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам «кавун» і перакладам на рускую мову.

Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць.

[nggallery id=114]

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так:

«Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў».

Такім чынам,

на мінскіх вуліцах хутка з’явяцца тлумачэнні, што такое: «кавун», «ажыны», «шыпшына», «агрэст», «журавіны» і «суніцы».

Маркетолаг «Белзнешрэкламы» Вольга Ціхановіч расказала, як з’явілася ідэя «сакавітай рэкламы»: «Гэта вынік працы „калектыўнага розуму“. Мы вырашалі, на якую тэму стварыць сацыяльную рэкламу, і вырашылі, што лепш за ўсё будзе папулярызаваць беларускую мову. А ягады — вельмі смачная тэма, беларуская мова, яна ж сама па сабе вельмі сакавітая. Мы гэты праект распачалі разам з Акадэміяй навук».

Пакуль «Белзнешрэклама» абмяжуецца «садавіной». Неўзабаве ў горадзе з’явіцца яшчэ некалькі светлавых білбордаў з шасцю рознымі ягадамі.

— Білбордаў будзе штук восем, — кажа дырэктар прадпрыемства Дзяніс Моўчан.

— Адзін, напрыклад, з’явіцца на плошчы Якуба Коласа. Літаральна праз два-тры тыдні нашы ягады будуць усталяваныя на праспекце Незалежнасці.

Што тычыцца іншых тэмаў, то на бліжэйшы год нічога акрамя ягадаў чакаць не даводзіцца — прадпрыемства траціць на сацыяльную рэкламу ўласныя грошы. Але пасля, магчыма, і ўдасца зрабіць яшчэ што-небудзь цікавае.

Да пытання папулярызацыі мову пры дапамозе білбордаў, спадар Моўчан з іроніяй: «Прынамсі, мы ўжо бачылі, як людзі фатаграфуюцца ля нашай рэкламы — чым не папулярызацыя. Вось

калі забараніць расійскую мову — вось тады б папулярызацыя адбылася сама сабой».

Тэкст, фота: Наша Ніва