Злучаныя колеры Трэцяга фестываля беларускамоўнай камунікацыі і рэкламы AD.NAK!

adnak

Журы Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурснай часткі фестывалю. На фестываль было пададзена больш за 300 работ, найлепшыя з іх атрымалі прызавыя месцы (шэсць першых, васямнаццаць другіх і дваццаць сем трэціх). Гран-пры атрымалі толькі дзве працы. Сёлета, як і ў мінулыя гады, журы пры ацэнцы кіравалася сусветнымі трэндамі і крытэрамі працы.


«Узровень падачы работ удзельнікамі фестывалю як на AD.NAK!, так і на іншых фестывалях постсавецкай прасторы пакуль далёкі ад сусветных аналагаў. Удзельнікі фестывалю робяць вельмі цікавыя рэчы, але данесці ідэю камунікацыі, якая ставілася замоўцамі, атрымліваецца не ва ўсіх. Гэтая праблема існуе не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, на іншых фестывалях рэкламы і камунікацыі. Беларускія рэкламісты працягваюць жыць у лакальным свеце, не звяртаючы ўвагі на глабальныя тэндэнцыі. І гэта робіць беларускі крэатыў неканкурэнтаздольным на сусветным рынку», – адзначыў кіраўнік рэсурсу Marketing.by, аднаго з арганізатараў Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, Сяргей Скараход.

Сітуацыя з беларускамоўнай рэкламай цалкам дублюе агульныя праблемы беларускага маркетынгу. Па выніках сваёй працы аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! акцэнтуе ўвагу на двух момантах, якіх не хапае беларускай рэкламнай галіне.

1. Крэатыўнасць. Беларускі маркетынг не мае дэфіцыту ідэяў, але пакуль няма напрацаваных і дзейных схемаў іх рэалізацыі. Абсалютная большасць працаў, дасланых на фестываль, па ўзроўні выканання аб’ектыўна была ніжэйшай за еўрапейскі ўзровень. Часта ў праектах бракуе пастаноўкі канкрэтных мэтаў камунікацыі, і таму яны не становяцца моцнымі фестывальнымі працамі.

2. Рэалізацыя і прэзентацыя. Патэнцыял шмат якіх працаў, пададзеных на фестываль, дазваляў ім стаць прызёрамі, пераможцамі і нават атрымаць гран-пры. Не ўсе з працаў мелі добрае суправаджэнне і адмысловую фестывальную прамоцыю. Недахоп жвавых прэзентацый, выяваў, інфаграфікі, крэатыўнай анімацыі і відэа стаў непераадольным бар’ерам для некаторых удзельнікаў. Не ўсе працы ў намінацыі «Дызайн & Art Direction» былі пададзеныя ўдзельнікамі на фізічных носьбітах, што не дазволіла журы ў поўнай меры ацаніць не толькі ідэю, але і практычную рэалізацыю дызайну.

«Вынікі сёлетняга фестывалю дэманструюць стан рынку рэкламы ў Беларусі за апошні год, і беларускамоўная рэклама – частка гэтага рынку. Агульныя тэндэнцыі па розных прычынах – на зніжэнне колькасці і якасці рэкламнага прадукту. AD.NAK! сёлета сабраў вялікую колькасць працаў. Аднак іх якасць ніжэй за папярэднія гады. Станоўчы момант – назіраецца імкненне рэкламістаў усё больш ствараць на беларускай мове. І гэта натхняе. Можна сцвярджаць, што колькасныя параметры хутка пяройдуць у якасць», – адзначыла Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», ініцыятара Фестывалю AD.NAK!.

Прапануем вашай увазе спіс тых, хто стаў лепшым у кожнай з намінамінацый Фестывалю. Матэрыял marketing.by, фотаздымкі budzma.org.

Радыё- ці аўдыёрэклама
3 месца
Назва: D-1_02 Шкварка
Аўтар/агенцтва: Salmon DDB
Назва: D-1_03 Гарачы піражок
Аўтар/агенцтва: Salmon DDB

Друкаваная і вонкавая рэклама
3 месца
B-1. Друкаваная рэклама
Назва: B1_02. Дэпазіт «Шкварка»
Аўтар/агенцтва: Salmon DDB
B-2. Вонкавая рэклама
Назва: B2_07. Афіша «Троіца»
Аўтары: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Іван Кірчук, выканаўца – Арцём Лобач
2 месца
Назва: B2_08. Афіша «Аўтабаны і менестрэлі»
Аўтары: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Іван Кірчук, выканаўца – Дзяніс Забэла
1 месца
Назва: B2_11. Ляпіс Трубяцкой – Грай
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў

Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды інш. праекты
3 месца
Назва: F2_01 Духоўная спадчына – падмурак сучаснасці
Аўтар/агенцтва: ARS Communications
2 месца
Назва: F5_01 Негаласавы тарыфны план velcom «WEB Лёгкі»
Аўтар/агенцтва: Not Perfect
1 месца
Назва: F5_02 Дэпазіт «Шкварка»
Аўтар/агенцтва: Salmon DDB

Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі
3 месца
Назва: L-1_06 Імёны Брылевічаў
Аўтар: Таццяна Марціноўская, Аляксей Петухоў
Назва: L-1_07 Лагатып “Чэмпіянат свету па велатрэку. Мінск, 2013”
Аўтар: РА “Францыск-група”
2 месца
Назва: L-1_05 Першае слова
Аўтар: McCann Erickson Belarus

СМІ альбо медыяпраекты
3 месца
Назва: H-1_02 Медыя-шоу праект «Бульбокс»
Аўтар: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Аляксандр Астроўскі
Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект
3 месца
Назва: J-1_06 ПашпART – вокладкі для пашпартоў
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў
Назва: J-1_12 «Актуальныя беларускія паштоўкі»
Аўтар: Воля Кузьміч
2 месца
Назва: J-1_13 Новы год у спальным раёне
Аўтар: Воля Кузьміч
Назва: J1_09 Дэпазіт «Шкварка»
Аўтар/агенцтва: Salmon DDB
1 месца
Назва: J-1_14 Шляхетнае мыла ручнога вырабу KARALI
Аўтар: Галіна Яшчанка
Гран-пры
Назва: J-1_07 Ляпіс Трубяцкой – Грай: борды, постары, саколкі
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў

Сацыяльная рэклама
3 месца
Назва: I-1_17 Перапіс
Аўтар: арт-дырэктар – Яўген Безгін, крэатыўны дырэктар – Юлія Ляшкевіч, прадусар: Аляксандр Мілявіч
1 месца
Назва: I-1_03 Cерыя «Смак беларускай мовы»
Аўтар: Вольга Усцюшына, Вольга Тіхановіч, Ірынка Урбан, Вольга Сянько
Конкурс на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка
2 месца
Назва: P-1_01 У кожнага ёсць роля
Аўтар: Мікіта Іваноў
Конкурс назвы і запакоўкі “У мыле сэнс”
Узнагародаў няма.

Конкурс маладых рэкламістаў “Alma Матуля”
Найлепшая работа конкурсу:
Назва: M-1_05 Прасоўванне брэнду БДЭУ
Аўтар: Аляксандр Цітараў, Анастасія Лешык

Рэкламны фотаздымак
3 месца
Назва: N-1_10 «Спалохаўся», «Хлеб», «Чырвоны»
Аўтар: Арына Куцкевіч
Назва: N-2_01 ChrisАўтар: Эдуа
рд Полх
2 месца
Назва: N-1_03 З вёскі
Аўтар: Алена Плешавеня
Назва: N-2_09 Блакiт Балтыкi
Аўтар: Яўген Бузук
Конкурс рэкламнага постару
3 месца
Назва: Q-1_05 Родныя словы – мова Еўропы
Аўтар: Аляксей Рудзько
2 месца
Назва: Q-1_01 Беларускія правілы (жи-ши)
Аўтар: Сяргей Хамічук
Антыпрэмія «Каша сувораўская»
Пераможца конкурсу:
Назва: K-1_04 Імператрыца
Аўтар: Дзяніс Сцяпура

Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыўныя праекты і інш.)
3 месца
Назва: E-5_01 Дадатак для андроід-смартфонаў Еўрарадыё
Аўтар: ідэя ‑ Еўрарадыё, Ігар Назаранка, дызайн ‑ Ігар Назаранка, праграмаванне – Pras.
2 месца
Назва: E-1_02 www.karali.by
Аўтар: СТУДЫЯ ОС
Назва: E-5_04 Новы год у спальным раёне
Аўтар: Воля Кузьміч
1 месца
Назва: E-4_02 Кватэра з цікавым выглядам з акна
Аўтар: Воля Кузьміч
Гран пры
Назва: E-3_01 Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?
Аўтар: GETBOB Digital Agency

Конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі”
Пераможцы:
Назва: R-1_07 Серыя паштовак «Пачуццё Еўропы»
Аўтар: Аляксандра Ганчарык
Назва: R-1_20 Родныя словы – мова Еўропы
Аўтар: Аляксей Рудзько

Дызайн & Art Direction
3 месца
Назва: C-1_03 Выніковае выданне фестывалю «Аd.нак!-2011″
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў
Назва: C-4_08 Лагатып Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца
Аўтар: студыя “Адліга”, Анатоль Лазар
Назва: C-7_06 Паштоўка “Кватэра з цікавым выглядам з акна”
Аўтар: Воля Кузьміч
Назва: C-8_19 Серыя постараў «Ляпіс Трубяцкой ‑ Грай»
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў
Назва: C-9_04 Ў ‑ В. Акудовіч / Дыялогі з богам, Ў – І.Бабкоў / Адам Клакоцкі і ягоныя цені, серыя вокладак кніг
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў
Назва: C-9_15 Валянцін Акудовіч – Кніга пра нішто, вокладка кнігі
Аўтар: студыя “Адліга”, Анатоль Лазар
Назва: C-12_01 Торба$ы ‑ дызайнерска-інкасатарскія торбы
Аўтар: студыя “Адліга”, Andrea Chimbor, Артур Вакараў. Мадэль – А.Памідораў
Назва: C-12_02 Сувеніры «Міфічны беларускі альфабэт»
Аўтар: Лігас-фэст, Тодар Кашкурэвіч
2 месца
Назва: C-7_08 Паштоўка “Новы год ужо ў дарозе»
Аўтар: РА “Францыск-група”
Назва: C-9_11 А.Тамковіч ‑ Лёсы, вокладка кнігі
Аўтар: студыя “Адліга”, Артур Вакараў
Назва: C-9_14 Akute – Кроў бы вада, вокладка CD
Аўтар: студыя “Адліга”, Анатоль Лазар

Тэлевізійная і кінарэклама
3 месца
Назва: A-1_07 Зазубень
Аўтар: Зміцер Вайноўскі
Назва: A-1_08/09 Перапіс
Аўтар: арт-дырэктар – Яўген Безгін, крэатыўны дырэктар – Юлія Ляшкевіч, прадусар – Аляксандр Мілявіч
Назва: A-3_04 Віншаванне з Калядамі і Новым годам
Аўтары: Ідэя – GETBOB Digital Agency, прадакшн – Pylilo Production i ZHЯТА STUDIO.
2 месца
Назва: A-1_02 Хатнi. Новы год
Аўтар: Forte Grey
Назва: A-1_05 velcom WEB Light
Аўтар: Not Perfect

Грамадсказначныя праекты
3 месца
Назва: G-1_04 Справаводства па-беларуску!
Аўтар: Ігар Случак
2 месца
Назва: G-1_07 Вечарыны Дударскага клуба
Аўтар: Яўген Барышнікаў
Назва: G-1_09 Мультылэйбл «Пяршак» ад 34mag
Аўтар: 34mag.net
1 месца
Назва: G-1_08 “БульФест”
Аўтары: Зміцер Бейнарт-Саладуха, Аляксандр Астроўскі