Анімацыйны цыкл «Хуткая энэргетычная дапамога»

school_leky_630

КА EZERIN’COM падрыхтавала наступную частку анімацыйнага серыялу “Хуткая энэргетычная дапамога” па заказу праэкта ПРААН “Энэргаэфектыўнасць у школах”, што рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Галоўная мэта ініцыятывы − укараніць сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі ў беларускіх школах і падключыць мясцовых жыхароў да рэалізацыю энергаэфектыўных мерапрыемстваў.

Анімацыйны цыкл «Хуткая энэргетычная дапамога» створаны для школьнікаў, каб даступна і цікава расказаць ім пра вынаходкі, якія дапамагюць рацыянальна выкарыстоўваць энэргію.

Кожнае відэа прысвечана пэўнай тэме. Першае распавядае пра эканамічныя вокны, лямпачкі і электрапрыборы.
Ролік стаў лаурэатам прэміі фестываля беларускамоўнай рэкламы и камунікацыі «AD.NAK»

Другая частка прысвечана сістэме тэрмарэгуляцыі і цеплаабменніку-рекуператару.

Трэцяя частка тлумачыць, што такое сонечны калектар.

Апошняя, чацьвёртая частка самая крэтаыўная, прысвечана прыгодам “Хуткай энэргетычнай дапамогі” у космасе.

Аўтар сцэнара 4 часткі − Руслан Хількевіч, мастак анімацыйнага цыкла − Вольга Кузьміч.