Блогеры «прайшліся» па рэкламе (фотарэпартаж)

Без-имени-1

Беларускія блогеры паспрачаліся на глебе рэкламы, яе значнасці, патрэбнасці і сэксуальнасці на круглым стале «Тут справа не толькі ў мове…», што прайшоў у межах фэсту «Adnak!» пад дахам галерэі «Ў» 17 траўня.

Арганізатары «Adnak!» — першага фэсту беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі — звярнуліся сёлета да беларускіх блогераў, а таксама рэкламшчыкаў з пытаннямі ўжытку мовы ў рэкламе, яе крэатыўнасці, выкарыстання ў піяры ды мадэрновай зменлівасці. З гэтай нагоды спрачаліся ды разважалі: блогер Віктар Малішэўскі, пісьменнік Адам Глобус, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітры Сурскі, блогер Яўген Ліпковіч, чалец каардынацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Пётр Марцаў, каардынтар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская, лідэр гурта “Крама” Ігар Варашкевіч ды інш.

Яўген Ліпковіч

Яўген Ліпковіч

Яўген Ліпковіч

Адзін з арганізатараў фэсту «Adnak!», мадэратар сустрэчы Сяргей Скараход:

– Сацыяльныя медыя ўсё больш уплываюць на спажыўца. Спажывец усё больш сыходзіць у інтэрнэт. У сеціве людзі камунікуюць, вядуць блогі, стасуюцца ў «кантактах» і «аднакласніках», карыстальнікі ствараюць там пэўны кантэнт. З гэтай нагоды ў сеціва трапляюць брэнды і рэклама. Таму мы вырашылі запрасіць блогераў, каб яны выказалі сваё стаўленне да рэкламы на інтэрнэт-абшары і ролі беларускай мовы ў гэтай рэкламе.

Сяргей Скараход

Сяргей Скараход

Сяргей Скараход

Асноўным пытаннем, што дамінавала ды віравала ўвесь час у паветры, сталася патрэбнасць рэкламы і цікавасць да яе ўласна блогераў.

Пісьменнік і блогер Адам Глобус:

– Не мае розніцы, якая рэклама мяне задзяўбе: па-беларуску, па-ангельску ці па-італьянску. Рэклама на беларускай мове абрыдла крыху менш, чым на ўсіх астатніх мовах.

Пісьменнік і блогер Адам Глобус:

Пісьменнік і блогер Адам Глобус:

Адам Глобус

Другой тэзай, што выклікала гарачыя спрэчкі, паўстала праблема беларусізацыі айчыннай рэкламы. Тут меркаванні падзяліліся: адны палічылі рэкламу за сродак прыбытку, які цалкам залежны ад заказчыка, іншыя ж убачылі ў рэкламе не толькі тэхналогіі ды разлік, але і мастацтва, якое залежыць ад якасці выканання.

Блогер Віктар Малішэўскі

Блогер Віктар Малішэўскі

Блогер Віктар Малішэўскі:

– Я магу на наступным тыдні пачаць весці свой блог па-беларуску — гэта не праблема, але рэклама павінна прыносіць грошы.

Віктар Малішэўскі

Супрацоўнік PR-кампаніі Андрэй Эзэрын:

– Людзі разумеюць рэкламу, для іх гэта інфармацыйнае поле, і турбавацца трэба пра тое, каб гэтае поле было якасным. Трэба рабіць беларускамоўную рэкламу, якая беларуская па ментальнасці.

Андрэй Эзэрын

Андрей Эзерын

Андрей Эзерын

Часам даходзіла да жарсцяў ды вельмі напружаных спрэчак. Напрыклад, лінгвіст Зміцер Саўка і прадстаўнік кампаніі «Фортэ» Філіп Чмыр эмацыйна адрэагавалі на пытанне рэкламы.

Філіп Чмыр:

– Навошта патрэбны конкурс беларускамоўнай рэкламы?

Зміцер Саўка:

– Я спажывец гэтай рэкламы — беларускамоўны чалавек. Мне яна патрэбная! А вы прыйшлі і заяўляеце, што яна непатрэбная!

Філіп Чмыр

Філіп Чмыр

Філіп Чмыр

Між іншым, як паказваюць дадзеныя сацыялагічнага даследавання кампаніі «Будзьма» і лабараторыі «Новак», беларускія спажыўцы гатовыя да беларускамоўнай рэкламы.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская:

– Падчас даследаванняў 37% выказаліся за тое, што рэклама ў пераважнай большасці мусіць быць на беларускай мове, 70% гатовыя да спажывання беларускаарыентаванай рэкламы. Не заўжды гэта значыць, што прадукт гэты мусіць быць на беларускай мове. Ён можа быць зроблены з улікам ментальнасці беларуса, блізкі да яго культурных традыцый.

Каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская

Каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская

Алена Макоўская

У беларусізацыі рэкламы цягам дыскусіі вынаходзілі кардынальна пазітыўныя рысы. Так, супрацоўніца фэсту «Adnak!» Дар’я Яцэвіч эпатажна намякнула удзельнікам круглага стала пра сэксуальнасць роднай мовы ды пашырэнне і ўзбагачэнне мовы новымі словамі праз рэкламу.

Падчас двухгадзіннай дыскусіі згадваліся таксама пытанні рэкламнай якасці, моўнага пашырэння, рэкламных брэндаў, айчыннай прамоцыі ды мажлівасці канкурэнтных здольнасцяў беларускай рэкламы.

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Сурскі Дзмітры

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Сурскі Дзмітры

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Сурскі Дзмітры:

– Трэба шукаць цікавыя формы. Калі ў мяне з’яўляюцца замовы ад Аршанскага камбіната, я бяру слоўнік Ластоўскага і прапаную тое ці іншае прыгожае слова. Часам цяжка схіліць да гэтага кліента.

Дзмітры Сурскі

Вынікі сустрэчы падсумавалі удвох музыка Алег Хаменка ды мадэратар Сяргей Скараход.

Алег Хаменка:
– Калі я набіраю пажарную, я не кажу па-беларуску, бо трэба, каб мяне хутчэй зразумелі Сёння мы знаходзімся ў сацыяльнай бізнэс-прасторы Расіі. Змяніць гэта можна толькі адміністрацыйным шляхам. Я згодны з думкай Коласа: калі начальнікі пачнуць гаварыць па-беларуску, справа пойдзе на лад. Выдатны прыклад — міністр культуры Павал Латушка.

Сяргей Скараход:

– Рэклама без мовы будзе эфектыўнай, пакуль не будзе злому, пакуль яна не станецца больш адметнай і заўважнай, чым на расійскай.

Круглы стол праходзіў у межах фэсту беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!», пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»