Інстытут імя Гётэ пачынае новы адукацыйны праект для моладзі «Карані і вершаліны»

ІНСТЫТУТ ІМЯ ГЁТЭ ПАЧЫНАЕ НОВЫ АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ ДЛЯ МОЛАДЗІ «КАРАНІ І ВЕРШАЛІНЫ»

Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове пачынае новы адукацыйны праект для беларускай моладзі «Roots and Treetops / Карані і вершаліны». Дадзены праект, фінансаванне якога ажыццяўляе Еўрапейскі Саюз, дае магчымасць прыняць удзел у бясплатных суперінтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, яго ўдзельнікі змогуць наведаць многія еўрапейскія краіны і бліжэй пазнаёміцца са структурай ЕС і дзейнасцю яго інстытутаў.

Франк Баўман і Алена Касько

Франк Баўман і Алена Касько

«Інстытут імя Гётэ ў Мінску ўпершыню за сваю гісторыю рэалізуе такі маштабны праект. У ім прымае ўдзел 6 краін: Беларусь, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Літва, Польшча, — адзначыў на прэс-канференцыі кіраўнік праекта « Roots and Treetops / Карані і вершаліны», дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Франк Баўман. — Сёння мы пачынаем конкурсную частку — гэта вельмі адказны этап — мы разлічваем што ў праекце прымуць удзел маладыя людзі з актыўнай грамадскай пазіцыяй.

IMG_9268

У выніку конкурсу будзе адабрана 300 чалавек. Іх чакае праходжанне інтэнсіўнага чатырохтыднёвага курсу ў Мінску, а затым у залежнасці ад выбранай мовы удзельнікі пройдуць наступны этап моўных курсаў у адной з еўрапейскіх краін. Маладым людзям таксама прапануецца насычаная культурная праграма ў Берліне, Кардыфе, Страсбургу — паходы ў музеі, тэатры, знаёмства з разнастайнымі субкультурамі.

«Мы ўпэўненыя, што праект будзе для яго ўдзельнікаў не толькі карысны ў засвойванні замежных моваў, але і зробіць свой ўнёсак у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, — адзначыла Алена Касько, каардынатар праграм Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі. — Развіцце кантактаў паміж людзмі, узмацненне іх мабільнасці з’яўляецца адным з прыярытэтаў у адносінах ЕС з Беларуссю.»

Франк Баўман

Франк Баўман

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі — грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ўжо валодаюць выбранай замежнай мовай на ўзроўні А2 у адпаведнасці з Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай (напрыклад, студэнты; маладыя спецыялісты, праца якіх звязана з шырокім выкарыстаннем замежнай мовы; дзеячы культуры і навукі; журналісты; дзяржаўныя службоўцы і інш.). Праект працягнецца два гады. У лістападзе 2014 года адбудзецца заключная сустрэча ўсіх 300 удзельнікаў праекта «Roots and Treetops / Карані і вершаліны» ў Вільні.

Падрабязная інфармацыя на: www.goethe.de/minsk