У межах фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! аб’яўлены конкурс маладых рэкламістаў. Партнёрамі конкурсу выступіла кампанія velcom.

Без-имени-1

Кампанiя velcom першы аператар мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі падтрымала правядзенне конкурсу маладых рэкламістаў у межах Фестывалю беларускамоўнай рэлкамы і прамоцыі Adnak!.

Значнае месца ў дзейнасці кампанii сёння займае падтрымка розных праектаў, накiраваных на адукацыю и развiццё моладзi. Кампанія праводзіць разнастайныя сацыяльныя і дабрачынныя праграмы, з’яўляецца спонсарам многiх мерапрыемстваў. Уся гэта дзейнасць з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай сучаснай карпаратыўнай стратэгіі velcom.

«Сённяшнія канкурсанты – гэта будучыя майстры рэкламы. Мы рады быць партнёрам конкурсу і падтрымаць маладых таленавітых рэкламістаў, так як падтрымка талентаў – адзін з прыярытэтных накірункаў палітыкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom і галоўны акцэнт на гэты год, — адзначыў Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйным пытанням ІП «Велком» Марцін Ліппауц – «Будзь крэатыўным» – гэта дэвіз супрацоўнікаў кампаніі velcom, каторы можа стаць лейтматывам гэтага конкурсу».

З кропкі погляду Марціна Ліппауца «жаданне адкрыць і ажыццявіць новае, адысці ад звыклых вобразаў і стэрыятыпаў у свядомасці спажыўцоў – гэта тое, да чаго павінны імкнуцца маладыя рэкламісты, тое, што кіруе нашай кампаніяй пры распрацоўцы і рэалізацыі кожнага маркетынгавага праекта. Інавацыйнасць, адкрытасць і еўрапеская якасць – тры кіты маркетынгавай камунікацыі і рэкламных кампаній velcom».

«Што дапамагае заставацца ў трэндзе, прадбачыць накірункі развіцця рэкламы і рэалізоўваць ідэі заўтрашняга дня? Толькі магчымасць абмену вопытам, ведамі і кропкай погляду, адкрытасць і не ў апошнюю чаргу канструктыўная крытыка, а для маладых крэатыўшчыкаў – яшчэ і ўдзел у конкурсах, такіх, як гэты. Жадаю ўсім удзельнікам поспехаў, смеласці ў рэалізацыі сваіх ідэй і годнай перамогі», — адзначыў у сваімі каментарыі Марцін Ліппауц.

Конкурс маладых рэкламістаў складаецца з двух блокаў:

У межах перашага блоку канкурсантам неабходна прапанаваць крэатыўную ідэю і рэалізацыю агульнанацыянальнай кампаніі, якая будзе звяртаць увагу шырокіх колаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пытанні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, становішча сучаснай культуры ў краіне, пуплірызаваць веды па гіторыі Беларусі, павялічваць зацікаўленасць да выкарыстання беларускай мовы.

Галоўная мэта камапаніі – зрабіць так, каб кожны жыхар Беларусі задаў сабе пытанне: «Што значыць быць беларусамі сёння?». Падрабязны брыф гэтага задання можна спампаваць тут (фармат PDF).

У межах другога блоку заданняў конкурсу кампанія velcom прапаноўвае распрацаваць крэатыўную ідэю і рэалізацыю рэкламных кампаній для сваіх тарыфных планаў:
Прапанаваць крэатыўнае рашэнне для новай хвалі кампаніі “Кеды” “Паўкеды”
Крэатыўнае рашэнне і рэалізацыю для прасоўванне на рынку тарыфных планаў 3G для моладзевай аудыторыі “Пакаленне 3G velcom”

Згодна ўмовам, у конкурсе могут прымаць удзел маладыя аўтары, альбо творчыя каманды ў складзе не больш за тры чалавека. Узрост удзельнiкаў не павiнен перавышаць 28 гадоў.

Работы прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасе info@ adnak.by да 23 чэрвеня 2010 года.

Информацыйным партнёрам конкурсу Маркетынгавае агенцыя HeadMade Group.

Па рэзультатах конкурсу, журы I прадстаўнікі кампаніі velcom вызначаць пераможцаў, якіх чакаюць каштоўныя падарункі і ўзнагароды ад аператараў.

Інфармацыя аб фествале Adnak!

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! Стартаваў у сярэдзіне мая.

Асноўны сэнс правядзення фестывалю – садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе; пошук новых формаў камунікацыі; выяўленне важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Працэдура ўдзелу ў фестывалі максімальна спрошчана.

Галоўная мэта фестывалю — вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць прац і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.

Дадатковая інфармацыя пра фестываль і конкурс маладых рэкламістаў даступная на сайце фестывалю Adnak!, на інтэрнэт-рэсурсах Budzma.org i Marketing.by, а таксама на рэсурсах інфармацыйных партнёраў фестываля.

Вынікі фестывалю будуць падведзены у пачатку ліпеня. На ўрачыстай цырымоніі будуць аб’яўлены пераможцы ў намінацыях і конкурсах, яны будуць ўзнагароджаны спецыяльнымі падарункамі і прызамі Adnak!.