Як прыняць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!

Untitled-1

Прыняць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі лёгка. Ніякіх узроставых, прафесійных і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.


Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні.

Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Прадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы.

Удзел БЯСПЛАТНЫ.

Трэба толькі рэкламны прадукт, выкананы на беларускай мове за апошнія 3 гады і жаданне прадэманстраваць яго шырокай аўдыторыі гледачоў.

Падаць працу максимальна проста.

Што неабходна зрабіць? Толькі выканаць сем крокаў:
1. Абраць намінацыю, у якой будзе ўдзельнічаць твая праца.
2. Спампаваць і запоўніць анкету ўдзельніка.
3. Спампаваць і запоўніць заяўку на ўдзел працы ў конкурсе (нагадваем, што заяўку неабходна запоўніць для кожнай працы, якую ты падаеш на фестываль).
4. Падрыхтаваць зыходныя файлы і звярнуць ўвагу на афармленне працы згодна патрабаванням.
5. Даслаць анкету і заяўкі ў аргкамітэт па адрасе info@adnak.by.
6. Пасля гэтага ты атрымаеш доступ на FTP-сервер, куды неабходна будзе выкласці заранёў падрыхтаваныя працы ў электронным варыянце.
7. Арыгіналы прац (паштоўкі, каляндары, постэры, буклеты і інш.) неабходна даслаць па адрасе: 220019, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, з паметкай «У аргкамітэт фестываля Adnak!».

Нагадаем, што у межах фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! таксама пройдзе конкурс для маладых рэкламістаў, партнёрам якога выступіла кампанія velcom – першы аператар мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе тут.

Усю дапаўняльную інфармацыю ты можаш атрымаце па тэлефонах:
+375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па адрасе info@adnak.by.

Працы прымаюцца да 23 чэрвеня!

Звяртаем Вашу ўвагу, што галоўная мэта правядзення фестывалю Adnak!– вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць прац і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.

Асноўная ідэя правядзення фестывалю – садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе; пошук новых формаў камунікацыі; выяўленне важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Працэдура ўдзелу ў фестывалі максімальна спрашчана.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў пачатку ліпеня (канкрэтнае месца і час будуць аб’яўлены пазней).